Гарадзенскі сайт s13.ru піша пра блог аднаго літоўскага паэта. Дзёньнік маладога літоўца выклікае шмат пытанньняў. У разьдзеле «Пра сябе» можна даведацца, што завуць паэта Вальдэмар Трыволіс. Жыве ён у Горадні (Беларусь, Усходняя Эўропа). На дадзены момнт вучыцца на гісторыка ў Маскве. Піша Вальдэмар па-расейску зь вялікай колькасьцю памылак. Але самае цікавае на старонцы літоўца гэта мапа Літвы, з подпісам «Моя замечательная страна«. Гледзячы па ўсім, узятая яна з кітайскага Google Earth. Самае цікавае ў мапе тое, што мяжа зь Беларусяй знаходзіцца амаль пад Менскам, а Горадня апынулася на літоўскай тэрыторыі, відаць паводле дамовы 1920 г.

Дасталася на мапе і Польшчы – ладны кавалак яе тэрыторыі таксама «адышоў» да Літвы. Уключаны ў склад Літвы і латвійскі Даўгапілс.

Цікава, што фотаздымак мапы знаходзіцца ў фотаальбоме пад красамоўнай назвай «Спробы зафіксаваць рэальнасьць».

Цікава параўнаць «кітайскі» варыянт мапы Літвы з афіцыйнай мапай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?