Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 лістапада склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва. За кастрычнік гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў кастрычніку склаў 103,1 тысячы рублёў.
У верасні памер дапамогі складаў 102,1 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі — 574.790 рублёў.

На 1 лістапада ў сталіцы было зарэгістравана 3.268 беспрацоўных. За студзень-кастрычнік па садзейнічанне у працаўладкаванні звярнулася больш за 21.400 чалавек. На пастаянную або часовую працу працаўладкавана 12.113, з іх 6.479 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

У студзені-кастрычніку на часовую працу ў свабодны ад вучобы час пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкаваны 3.631 студэнт і школьнік. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіраваныя 1.454 беспрацоўныя. У грамадскіх работы ўзялі ўдзел 4.484 чалавекі, у тым ліку 2.786 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 лістапада склала 21.364, у тым ліку для рабочых — 16.919.

За дзесяць месяцаў зарэгістравана каля 216,5 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і больш за 6,9 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, што на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by).

Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (823 вакансіі), рабочыя па комплекснай уборцы (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя рабочыя (560), тынкоўшчыкі (665), урачы-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?