Народныя сходы пакуль не плануецца праводзіць у выглядзе агульнарэспубліканскіх і агульнагарадскіх акцый. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з ініцыятараў Народнага сходу палітык Віктар Івашкевіч.

«Будзем арганізоўваць па дамах, у дварах, мікрараёнах, там, дзе ёсць ініцыятыўныя людзі», — сказаў ён. Такая форма правядзення акцыі будзе захоўвацца датуль, пакуль не будуць створаны групы падтрымкі патрабаванняў удзельнікаў Народнага сходу, якія ўключалі б каля 10% жыхароў, паведаміў палітык. «Тады людзі змогуць аб’ядноўвацца ў агульныя гарадскія камітэты і прымаць рашэнні аб акцыях пратэсту», — падкрэсліў ён.

Івашкевіч паведаміў, што пакуль акцыі не даюць планаванага эфекту.

«Хаця людзі падтрымліваюць нашы патрабаванні, маральна ўхваляюць нашы дзеянні, але выходзіць на вуліцы пакуль баяцца»,
 — сказаў ён. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што з самага пачатку Народны сход быў не формай пратэсту, а спосабам арганізацыі людзей для яго выказвання.

Нагадаем, Народныя сходы прайшлі 8 кастрычніка і 12 лістапада. У кастрычніку акцыя адбылася прыкладна ў дзесяці гарадах Беларусі, у лістападзе — толькі ў трох. У Мінску на мерапрыемства прыйшлі прыкладна 50 чалавек, у Гомелі — каля 70, у Баранавічах — прыкладна тры дзясяткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?