У Брэсцкай вобласці 14 лістапада распачаты тры крымінальныя справы па фактах крадзяжу саджанцаў пладовых і ягадных культур.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, справы па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса распачаты Драгічынскім, Кобрынскім і Лунінецкім РАУС.

У 48-гадовага жыхара вёскі Людвінава Драгічынскага раёна невядомы з прысядзібнага ўчастка дома выкраў 1.000 саджанцаў маліны, 10 — яблыні і 5 — туі, прычыніўшы ўрон больш чым на 7 млн. рублёў.

У 63-гадовага пенсіянера з вёскі Батчы Кобрынскага раёна з тэрыторыі арандаванага ім плодапітомніка зламыснік выкраў 16 саджанцаў абрыкоса, 10 — яблыні і 5 — грушы. Урон ацэнены на суму 830 тыс. рублёў.

У 56-гадовай жыхаркі Лунінца ў двары яе дома ў вёсцы Кажан-Гарадок невядомы выкапаў 3 саджанцы яблыні, прычыніўшы урон на 120 тыс. рублёў.

Злачынцы пакуль не знойдзеныя.

«У асноўным такія крадзяжы ўчыняюць непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Выкрадзеныя імі саджанцы яны збываюць за бясцэнак або абменьваюць на спіртныя напоі», —
адзначыў Дучэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?