Мост размешчаны ніжэй за ўзровень вады. Ён літаральна падзяляе вадаём на дзве часткі.
Архітэктары выканалі няпростую задачу. Ім удалося стварыць неабходную для турыстаў пераправу і пры гэтым не парушыць канцэпцыі гістарычнага помніка XVII стагоддзя Fort De Rovere. Здалёк мост сапраўды не бачны. Заўважыць можна хіба галовы наведвальнікаў, якія тырчаць з вады.
Мост назвалі імем біблейскага прарока Майсея, перад якім цудоўным чынам расступілася Чырвонае мора.
Аўтары сучаснага «цуду» — спецыялісты з кампаніі Ro&Ad Architecten.
Мост зроблены са спецыяльна апрацаванай драўніны, якая праслужыць не менш за 50 гадоў. Падчас дажджу лішняя вада сцякае ў дадатковыя канавы па баках рова, дзякуючы чаму мост застаецца сухім.
Нідэрландская асацыяцыя архітэктараў прызнала «Мост Майсея» найлепшай пабудовай 2011 года, паведамляе Мембрана.ру