«Здравствуй, чужая милая», «Калина», «Виноград» — гэтыя песні чуў амаль кожны. Аляксандр Саладуха — адзін з самых абмяркоўваных артыстаў Беларусі, ён выступаў на «Рок-каранацыях», квіткі на яго канцэрты раскупаюцца хутчэй, чым на N.R.M. (прынамсі, за тыдзень да двух канцэртаў у КЗ «Мінск» на касе вісела папярэджанне: «Квіткі прададзеныя»). Інтэрв’ю Саладухі абмяркоўваюць, у кожнай сацыяльнай сетцы існуе як мінімум адна суполка, прысвечаная ягонай творчасці. Узгаданыя вышэй песні Саладуха называе "ўсенароднымі хітамі".

Якую музыку любіць сам Аляксандр?

«У мяне вельмі многа любімых песняў — я люблю свае песні, і канешне, люблю чужыя. Калі абіраць тры, то гэта будзе «Плот» Юрыя Лазы, «Глухари» Аляксандра Разэнбаўма і «20 лет спустя» Юрыя Антонава. Я вельмі люблю спяваць гэтыя песні пад гітару ўжо шмат гадоў», — кажа Саладуха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?