БТ апублікавала новыя перахопы з дыпламатычнай перапіскі. Гэтым разам гаворка аб дакументах Паўночнай Рады -- аб'яднання скандынаўскіх краін. Калі верыць БТ, праз Паўночную Раду Еўракамісія сабралася выдзеліць незалежнаму грамадству Беларусі 1,7 мільёна даляраў. Праграма дапамогі разлічаная на паўтара года дзейнасці.

БТ сцвярджае, што дакумент прыслала на дзяржаўнае тэлебачанне супрацоўніца шведскага пасольства ў Мінску Алеся Мураўёва, хоць гэта выглядае прыгожай легендай. Згадка пра шведскае пасольства скіравана, хутчэй, на дыскрэдытацыю пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?