Паліцыя Нью-Ёрка разагнала лагер актывістаў анархісцкага руху «Захапі Уол-стрыт» у парку Зукоці ў Нью-Ёрку.

У твітары мэрыі Нью-Ёрка адміністрацыя паведамляе, што ўдзельнікам акцыі неабходна «часова прыбраць намёты і пакінуць парк». «Пратэстоўцы змогуць вярнуцца назад пасля таго, як парк прыбяруць», — гаворыцца ў мікраблогу.

200 анархістаў, якія не падпарадкаваліся загаду, былі затрыманы.

Акцыя пратэсту працягвалася ад сярэдзіны верасня, але паступова заціхала. Яе ўдзельнікі патрабуюць экспрапрыяцыі вялікіх банкаў і карпарацый. Акцыю ў Амерыцы падхапілі лявацкія групы ў розных краінах свету, але акцыя не здабыла шырокай грамадскай падтрымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?