Аляксандр Лукашэнка патрабуе ў лістападзе-снежні спыніць «шалёнае цэнаўтварэнне» на прадукты.

«Стратэгія такая, што гэтае шалёнае цэнаўтварэнне да снежня трэба спыніць», —
заявіў ён 15 лістапада ў Барысаве падчас працоўнай паездкі ў Мінскую вобласць.

Паводле слоў Лукашэнкі, праблема з ростам цэн часткова заключаецца ў тым, што

ў Беларусі практычна няма антыманапольнага заканадаўства і прадаўцы могуць беспакарана дамаўляцца аб цане таго ці іншага тавару.
«За гэта на Захадзе імгненна адкручваюць галаву, а ў нас усё гэта магчыма. Вось адкуль усё гэта цэнаўтварэнне», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
«Усё, разбой закончыўся, —
заявіў кіраўнік краіны. — З чым мы да новага года прыйдзем? Усё гэта ў лістападзе-снежні мы павінны дачысціць. Трэба ўсё-такі на людзей глядзець больш. Вядома, людзі павінны варушыцца, працаваць, але і нельга людзей кожны дзень забіваць гэтымі цэнамі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?