«АіК» хоць і замацаваныя за аркестрам Фінберга, але маюць прастору для экспэрымэнтаў.

Чацьверты дыск дуэту, да якога далучыліся вядомыя ў Беларусі музыкі: Аляксандар Каліноўскі, Масуд Талібані, Аляксандар Сапега, Віктар Маўчанаў. Смачны фольк, недзе больш гітарны («Рана на Йвана»), недзе — танцавальны («Ду-ду да-да»). «Аляксандра і Канстанцін» хоць і замацаваныя за аркестрам Фінберга, але маюць прастору для экспэрымэнтаў. Адсюль і назва альбому.

Фірмовы саўнд «АіК» з часоў першага альбому зьмяніўся — узбагацілася музычная карцінка (упершыню ў музыцы дуэту загучалі яшчэ і клявішы). Выканаўцы выйшлі за межы фольк-року, сягнуўшы ў этна-ф’южн. У мэлёдыку ўпляліся ірляндзкія, гішпанскія і беларускія матывы. Яшчэ адна асаблівасьць новай праграмы «АіК» — альбом выйшаў чатырохмоўным. Аляксандра пяе таксама па-ангельску, польску ды літоўску (песьня «Антылёпа», зь якой дуэт стаў ляўрэатам фэсту «Palangos Gaida»).

Выдатная музычная праца, шыкоўна аздобленая і з густам пададзеная. Банальны падарунак знаёмым замежнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0