Крытыка з боку заходніх краін і міжнародных арганізацый сітуацыі ў Беларусі не з’яўляецца змовай супраць краіны. Пра гэта заявіў пасол Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпка 16 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

«Дэмакратычны свет адкрыта кажа, што думае аб сітуацыі ў Беларусі. Трэба ж прыслухоўвацца. Рашэнне за вамі», —
сказаў ён.

Пасол адзначыў, што Еўрасаюз па-ранейшаму гатовы да супрацоўніцтва з Беларуссю. «Наша стратэгія ў дачыненні да Беларусі не змянілася — мы хочам, каб Беларусь больш цесна супрацоўнічала з Еўропай. У нас ёсць мноства пляцовак для супрацоўніцтва», — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў,

тавараабарот Беларусі і ЕС «гэта значна больш, чым з Венесуэлай»
, — падкрэсліў Шарэпка.

У той жа час ён адзначыў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стаўленне сусветнай супольнасці да краіны змянілася.

«Нельга ж пасля выбараў саджаць у турму супернікаў і казаць, што яны бандыты.
Пяць-шэсць кандыдатаў у прэзідэнты апынуліся ў турме пасля выбараў. Калі яны бандыты, чаму яны ўдзельнічалі ў выбарах, а калі не бандыты, чаму яны сядзяць у турме?» — спытаў дыпламат.

Пры гэтым Шарэпка падкрэсліў, што

для паляпшэння адносін Беларусі з Захадам выстаўленыя мінімальныя ўмовы. «Вы павінны развівацца згодна з тым дэмакратычным стандартам, якія ёсць у статуце ААН.
Беларусь з’яўляецца адным з яе заснавальнікаў. Чаму ж не выконвае тыя рэчы, пад якімі сама падпісалася?» — сказаў Шарэпка.

Таксама Шарэпка, як піша «Ежедневнік» пацвердзіў інфармацыю, што Еўрасаюз разглядае магчымасць занясення новых прозвішчаў у спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

Нагадаем, 14 лістапада брусэльскае інтэрнэт-выданне EUobserver са спасылкай на крыніцу ў еўрапейскіх дыпламатычных колах паведаміла, што

Еўрасаюз можа дадаць у спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, яго намесніка Уладзіміра Сямашку і старшыню Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага.

Акрамя таго, паведаміў EUobserver,

спіс могуць папоўніць беларускія бізнэсмэны, набліжаныя да Лукашэнкі.
У іх ліку называюцца
ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж, старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор», член савета рэспублікі Аляксандр Шакуцін, уладальнік кампаніі «Тытунь-Інвест» і брэнда «Карона» Павел Тапузідзіс, гендырэктар СП ТАА «Санта-Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?