На ўласным досьведзе ведаю, як гэта, калі арыштоўваюць. Падыходзяць. З каменным тупым выразам просяць прайсьці. У вачах — драпежная ўсьмешка. Бяруць пад рукі, валакуць. Каб не супраціўляўся — б’юць мэталічнымі пракладзінамі ботаў па нагах, валяць на зямлю, зацягваюць у аўтобус. Там пару разоў па нырках, кулаком па твары... страшна, брыдка, крыўдна... Адчуваньне безабароненасьці зьмешанае з пачуцьцем уласнай гордасьці. Ты прайграеш, каб перамагчы.

Пачуцьце вельмі блізкае таму, калі табе здраджваюць... Напрыклад, табе здраджвае дзяўчына. Альбо проста кідае. Непазьбежнасьць, якую прыходзіцца асэнсаваць. Так, ты ўсё рабіў, як падказвала сэрца і сумленьне. Ты быў шчыры. Але што для іх шчырасьць?! ты мусіш трываць. Табе балюча, але ты горды, што ты такі.

Цябе каленам прыціскаюць да падлогі лаза. б’юць яшчэ раз па нырках... у гэтым баі ты прайграеш... каб перамагчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?