У Пінску шукаюць злачынцу, які пад выглядам лекара-гінеколага трапіў у кватэру, дзе знаходзіліся дзве непаўналетнія дзяўчынкі, і здзейсніў супраць іх распусныя дзеянні.

Распачата крымінальная справа, складзены фотаробат злачынцы — гэта мужчына 40-45 годоў, ростам каля 180 см, з цемнымі валасамі.

Супрацоўнікі міліцыі не сумняюцца, што ён з’яўляецца жыхаром Пінску, паколькі пры сабе падазроны не меў ні якіх рэчаў, быў апрануты ў легкую куртку.

У час знаходжання ў кватэры нават папрасіў у дзяўчат паперу, каб запісаць іх звесткі.

“Раскрыццё справы ідзе вельмі замаруджанна, паколькі пацярпелымі ў данным выпадку з’яўляюцца дзеці — 10 і 13 гадоў. — гаворыць намеснік начальніка Пінскага аддзела ўнутранных спраў Эдуард Жылевіч. — Мы вымушаны чакаць, пакуль нармалізуецца іх псіхалагічны стан і дзяўчынкі змогуць даць поўную інфармацыю.

На дадзены момант нам вядома, што злачынца наведаў некалькі кватэр у тым доме, але толькі там, дзе не было дарослых, ён назваўся гінеколагам.

Мы хвалюемся, каб подобны выпадак не паўтарыўся, таму зараз перад намі стаіць задача праінфармаваць жыхароў гораду аб здзейсненым злачынстве”.

На дачыненне да злачынства правяраюцца асобы, якія маюць псіхічныя захворванні і схільнасць да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?