Рада Таварыства беларускай мовы прыняла план дзеянняў на 2007 год. Сярод іх мерапрыемствы з нагоды знакавых падзеяў і славутых датаў.

Рада зацвердзіла тэкст ліста да Аляксандра Лукашэнкі, у якім змешчаныя прапановы ў справе святкавання 450-годдзя канцлера Вялікага княства Літоўскага, аўтара славутага Статуту ВКЛ Льва Сапегі.

Таксама грамадскае аб’яднанне заклікала грамадзянаў Беларусі штодзённа карыстацца беларускай мовай. Паводле словаў першай намесніцы старшыні Людмілы Дзіцэвіч, трэба падтрымліваць усіх, хто «ўжывае ў зносінах хаця б адно беларускае слова, у тым ліку чыноўнікаў».

Нагадаем, на сённяшні дзень ТБМ аб’ядноўвае больш за 5 тысяч чалавек, мае 110 рэгіянальных структур, палова з якіх — зарэгістраваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?