Кіраўнік «Базавага элемента» і найбуйнейшага вытворцы алюмінія «Русал» Алег Дзерыпаска ў інтэрв’ю Bloomberg заявіў, што еўра у хуткім часе можа патаннець да парытэту з доларам, што выкліча вал таннага імпарту ў Расею і прымусіць улады краіны дэвальваваць рубель, каб захаваць канкурэнтаздольнасць айчыннай прамысловасці.

«Я здзіўлены, што хтосьці яшчэ давярае еўра. Крызіс у Еўропе развіваецца хуткімі тэмпамі і я не выключаю, што курс еўра будзе роўны даляру прыкладна праз год-паўтара», — лічыць мільярдэр.

«Еўрапейскі валютны саюз можа быць дэфармаваны ці зачынены. Еўрапейцам рана ці позна давядзецца друкаваць грошы, каб выратаваць банкі — не Італіі або Іспаніі, а свае ўласныя банкі», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, больш за іншых ад дэвальвацыі еўра пацерпіць Кітай, для якога Еўразона з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?