Знакаміты расейскі літаратуразнаўца Юрый Каракін памёр у Маскве на
Юры Каракін скончыў філасофскі факультэт МДУ, працаваў у часопісе «Проблемы міра і соціалізма».
За антысталінскі выступ на вечарыне памяці Андрэя Платонава быў ў 1968 годзе выключаны з КПСС.
Сярод найбольш вядомых яго кніг — зборнікі «Перачытваючы Дастаеўскага» і «Самападман Раскольнікава».
У гады перабудовы ён актыўна падтрымаў перамены, быў блізкі з нашым Алесем Адамовічам. Людзям старэйшага пакалення памятны яго эмацыйныя словы «Расія, ты адурэла!» ў жывым эфіры расійскага ТВ у ноч пасля першых выбараў у Дзяржаўную думу ў 1993 годзе, калі адносную большасць галасоў атрымала партыя Жырыноўскага.