Апоўдні 19 лістапада сотні мінчукоў сталі відавочцамі масавай бойкі футбольных фанатаў на станцыі метро «Купалаўская».

Па расповедзе чытача «НН», да дзесяці фанатаў у бела-блакітных шаліках (колеры «Дынама») учынілі бойку ў метро. Падчас яе былі ўзарваныя петарды, што перапалохала пасажыраў.

Міліцыя з’явілася не адразу, а толькі праз некалькі хвілін. На гэты час рух у метро быў спынены. «Машыніст спрабаваў спыніць хуліганаў, але марна», — паведамляюць сведкі.

Паводле інфармацыі «Прэсбола»,

на пероне пабіліся фанаты брэсцкага (а не мінскага) «Дынама» і мінскага футбольнага клуба «Партызан» (раней — МТЗ-РЫПА).

Як паведамляе БелТА, за парушэнне грамадскага парадку былі затрыманыя дзевяць чалавек. На іх складзеныя адміністратыўныя матэрыялы за дробнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0