Згодна з новым генплянам разьвіцьця Воршы да 2020 г., 70% новага жыльля будуць складаць шматкватэрныя дамы, 30% — індывідуальная забудова.

Праз будаўніцтва апошняй хочуць злучыць Воршу з спадарожнікам, горадам Барань. Зоймуцца рэканструкцыяй мастоў на Дняпры ды Аршыцы. Усе яны ня ў добрым стане. Першым пачалі будаваць бэтонны масток праз роў па вуліцы Замкавай. Здаць у эксплюатацыю яго мусілі яшчэ ў лістападзе. Не здалі.

Улады спадзяюцца, што ад праблемаў разьвіцьця гораду не застануцца ўбаку й месьцічы: ля будынку гарвыканкаму зьявілася чырвона-зялёная скрыня «Для прапаноў па разьвіцьці гораду». Відаць, для тых, хто саромеецца зайсьці ў мясцовы «Ўайт Гаўс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?