Пытанне працягваюць прапрацоўваць рабочыя групы ў Беларусі і Расіі, заявіў 18 лістапада на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Мы гаворым аб тым, што гэта безграшовае аб’яднанне, пытанне не пераходу ва ўласнасць грошай, а толькі кіравання, а таксама ўсяго таго, што тычыцца знешніх рынкаў і рэалізацыі прадукцыі», — цытуе прэм’ер-міністрапрэс-служба ўрада. На думку Мясніковіча, холдынг павінен стварацца на парытэтных для двух бакоў умовах.

Урад Беларусі лічыць праект дастаткова перспектыўным, бо размова ідзе не аб канкурэнцыі буйных прамысловых гігантаў паміж сабой, а аб узаемадапаўненні.

«Ніхто пры гэтым не павінен пацярпець, — падкрэсліў Мясніковіч. — Трэба будзе разгледзець пытанні загрузкі вытворчых магутнасцяў, мадэльнага рада прадпрыемстваў, парадак і размеркаванне прыбытку».

Мясніковіч падкрэсліў, што

ўрад Беларусі не пойдзе на пагаршэнне стану МАЗа.
«Размова ідзе аб тым, каб узаемадапаўняць адзін аднаго, атрымліваць вялікі прыбытак і весці ўзгоднены продаж тэхнікі, не перабягаючы адзін аднаму дарогу, а ўзгоднена працуючы на знешнім рынку», — сказаў кіраўнік урада.

Раней гендырэктар КАМАЗа Сяргей Кагогін заяўляў, што

кампанія разлічвае да канца года закрыць здзелку па стварэнні холдынгу з Мінскім аўтамабільным заводам.

Дзяржкарпарацыя «Растэхналогіі», якая валодае 49,9% акцый КАМАЗа, зімой прапанавала аб’яднаць КАМАЗ і МАЗ. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў пачатку лета паведаміў, што праекты дакументаў па стварэнні холдынгу з удзелам КАМАЗа і МАЗа плануецца падрыхтаваць да канца года. Аднак у канцы чэрвеня кіраўнік «Растэхналогій» заявіў, што перамовы зацягваюцца па палітычных прычынах.

Першапачаткова бакі разглядалі абмен акцыямі КАМАЗа і МАЗа ў рамках аб’яднання дзвюх кампаній, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць СП, у якое будуць унесены 49,9% акцый КАМАЗа і 49,9% акцый МАЗа, а таксама шэрагу прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакамплектуючыя як у Расіі, так і ў Беларусі. Кіраўнік «Растэхналогій» Сяргей Чэмезаў адзначаў, што пакет акцый КАМАЗа аб’ектыўна нашмат даражэйшы, чым аналагічны пакет МАЗа. Паводле слоў Чэмезава, пасля правядзення ацэнкі стане зразумела, якія прадпрыемствы ўвойдуць у СП.

Акрамя таго, на супрацоўніцтва з МАЗам прэтэндуе і расійскі машынабудаўнічы холдынг «Рускія машыны», асноўны акцыянер «Групы ГАЗ». Гендырэктар «Рускіх машын» Аляксандр Філатаў заяўляў, што карпарацыя бачыць «сур’ёзную сінергію ад супрацоўніцтва з МАЗам». Так, бакі разглядаюць магчымасці перадачы ў кіраванне «Групе ГАЗ» Мінскага аўтазавода, куплі мінарытарных пакетаў або інвестыцыйных пакетаў.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у канцы жніўня заявіў, што лічыць больш пераважным варыянт стварэння холдынгу МАЗа з «Растэхналогіямі», а не з «Рускімі машынамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?