Аляксандр Лукашэнка прапанаваў аформіць стварэнне Еўразійскага Саюза ў складзе Беларусі, Казахстана і Расіі не ў 2015 годзе, як плануецца, а на два гады раней.
«Ну, давайце скончым да канца 2013 года.І, вы ведаеце, Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў кажуць: мы цалкам гэта можам зрабіць», — заявіў беларускі афіцыйны лідар у суботу ўвечары тэлеканалу «Россия».
Лукашэнка падкрэсліў, што новае ўтварэнне будзе менавіта саюзам, а не федэрацыяй.
«Гэта будзе саюз дзяржаў. Саюз суверэнных дзяржаў з наднацыянальнымі органамі», — сказаў ён.