Днямі ў Сірыі гасціў патрыярх Маскоўскі Кірыл.
У Сірыі ў суботу ў ходзе працягу аперацыі сіл бяспекі супраць праціўнікаў прэзідэнта Башара Асада былі забітыя не менш за 25 чалавек, паведамляе тэлекампанія Al Arabiya.
У пятніцу мінуў выстаўлены Лігай арабскіх дзяржаў (ЛАГ) ультыматум Дамаску скончыць з кровапраліццем у краіне ў трохдзённы тэрмін. У адваротным выпадку Сірыі пагражаюць эканамічныя санкцыі.
У канцы тыдня афіцыйны Дамаск даў згоду на прыезд у краіну дзясяткаў назіральнікаў ЛАГ. Кіраўнік Лігі Набіль Аль-Арабі, аднак, паведаміў, што Сірыя вылучыла шэраг умоваў. Турцыя і Злучаныя Штаты, каментуючы сітуацыю ў Сірыі,
заявілі аб узрослай рызыцы грамадзянскай вайны.
У пятніцу сілы бяспекі забілі 12 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей.
Улады Турцыі тым часам заяўляюць, што могуць спыніць падачу электраэнергіі ў Сірыю.
У нядзелю Башар Асад даў інтэрв'ю брытанскай газеце The Sunday Times.
Ён зноў прыгразіў Захаду ў выпадку ўзброенага ўмяшання ў сітуацыю ў Сірыі выбухам нестабільнасці ў рэгіёне.Таксама ён паабяцаў, што, нягледзячы на ціск, «Сірыя на паклон не пойдзе».