Ваенная паліцыя Егіпта чарговы раз спрабавала выцесніць дэманстрантаў з плошчы Тахрыр ў цэнтры Каіра, зноў ужыўшы слёзацечны газ.

Паліцыянты атачылі плошчу браніраванымі аўтамабілямі. Дэманстранты зноў адступілі на бліжэйшыя вуліцы.

Паводле апошніх звестак, у сутыкненнях на плошчы Тахрыр пацярпелі каля 750 чалавек, сярод іх 40 паліцыянтаў.

Дэманстранты патрабавалі больш хуткай перадачы ўлады ад ваеннага кіраўніцтва законна абраным цывільным уладам.

У суботу сілы правапарадку разагналі дэманстрацыю на плошчы Тахрыр у Каіры з ужываннем гумовых куль і слёзацечнага газу. Сутыкненні былі выкліканыя зносам паліцыяй намётавага мястэчка ў цэнтры сталіцы Егіпта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?