Беларус Максім Мірны і канадзец Даніэл Нестар стартавалі з перамогі на выніковым тэнісным турніры васьмі наймацнейшых пар свету ў Лондане (паралельна праходзіць турнір васьмі наймацнейшых тэнісістаў).

У нядзелю Мірны і Нестар у цяжкім матчы зламалі супраціў індыйска-пакістанскай пары ў складзе Рохана Бапаны і Айсама Уль-Хака Курэшы — 7:6, 4:6, 11:9.

Праз паўгадзіны (21:15) ў нашай групе пачнецца матч Мішэля Ладры (Францыя) і Ненада Зімоньіча (Сербія) супраць палякаў Марыюша Фырстэнберга і Марціна Маткоўскага.

У індывідуальным разрадзе сёння Роджэр Федэрэр выйграў у Жо-Вільфрэда Тсангі — 6:2, 2:6, 6:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?