Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі туман. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 2°С, пры праясненнях мінус 5–7°С; максімальная днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску 22 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

23 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі невялікія ападкі (дождж, мокры снег), туман, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 5–10°С; максімальная днём ад мінус 2°С па ўсходзе да плюс 4°С па паўднёвым захадзе краіны.

24 лістапада ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, днём па паўночна-заходняй палове рэспублікі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ноччу слабы, днём 4–9 м/с, па паўночным захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1–8°С,

па ўсходзе мінус 9–14°С; максімальная днём мінус 4 — плюс 3°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?