Гісторык Алесь Белы вядомы сваімі даследаваннямі па гісторыі картаграфіі, а таксама іканаграфіі ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу. Аднак яшчэ большую вядомасць Алесь Белы набыў дзякуючы вывучэнню і рэканструкцыі традыцыйнай беларускай кулінарыі і гастранаміі — кніга «Наша страва» ўпэўнена трымаецца ў лідарах продажаў. Таксама спадар Белы стварыў аграсядзібу «Марцінова Гусь» — адну з найлепшых у краіне.

Якія песні любіць Алесь Белы?

«Я фанат украінскіх песняў, у нашых і ўкраінскіх песняў вельмі падобны мелас, калі паглядзець, то Украіна была эпіцэнтрам узнікнення мелодый, адкуль яны распаўсюджваліся далей. Мне вельмі падабаецца творчасць гурта «Піккардійська терція», у прыватнасці, іх песня «Пливе кача».

З беларускай музыкі вельмі падабаюцца «Песняры», абраць песню цяжка. Але калі браць тую, якая ўсплывае падсвядома, якая спантанна спяваецца, то гэта будзе «Алеся».

Габрэйскія народныя песні будуюцца па тым жа прынцпе, што і беларускія. У нас як бывае? Песня пачынаецца «Ішлі каровы…», а пасля ў іх гаворка ідзе зусім не пра кароў… Вось гэтая песня таксама пачынаецца з таго ж прыёму, толькі яна пра больш абстрактныя рэчы — «Папера белая, атрамант чорны». Вось у гэтым спецыфіка яўрэйскай песні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?