Суд прайшоў у судзе Ленінскага раёна сталіцы. Шасцярых затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве. Яны асуджаныя на арышт ад 5 да 15 сутак.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 19 лістапада. На станцыі метро "Купалаўская" пабіліся каля 15 чалавек. Пры гэтым адзін з удзельнікаў бойкі падарваў петарду. Паводле звестак СМІ, у бойцы ўдзельнічалі фанаты брэсцкага "Дынама" і сталічнага "Мінску".

Міліцыянты затрымалі дзевяцярых удзельнікаў бойкі. Трое з іх выявіліся непаўналетнімі і былі перададзеныя бацькам. Шасцёра з суботы знаходзіліся ў турме на Акрэсціна.

Міліцыянты, аднак, яшчэ вырашаюць, ці не пачаць крымінальную справу па гэтым здарэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?