Народны ўздым, выкліканы ініцыятывай галоўнакамандуючага па стварэнню тэрытарыяльных войскаў і запіс у іх дабравольцаў, зрабіў на мяне вялікае ўражанне. Я сказаў сабе: «Верамей! Ты не можаш застацца ўбаку ад гэтай геніяльнай ініцыятывы!» Гранатамёт браць у мае старыя рукі мо ўжо і позна, але патрыятычны ўздым я стрымаць не змог. Як чалавек, які ў мінулым меў нейкае дачыненне да арміі, я ведаю: войску нельга без свайго маршу. Таму прашу «чтоб к штыку приравняли перо» і прынялі на ўзбраенне тэрытарыяльных войскаў гэны марш!
Марш тэрытарыяльных войскаў
(Словы — Верамей Падарожнік, музыка народная)
Каварны ўраг падкраўся к агародам
Глаўком прызыўна крыкнуў: «Мужыкі!
Не аддадзім взрашчонныя народам
Часнок, укроп, маркоў і агуркі!»
Прыпеў:
Ліхі ў страю, красівы на парадзе
Ў любы мамент гатовы да браска
Яшчо пака укрытыя ў засадзе
Це-
Це-
Штоб убярэч сваю зямлю і грады
Сфарміравалі, пасадзілі на пайкі
Са ўшывых блох мабільныя атрады,
З чыноўнікаў пяхотныя палкі.
Прыпеў.
Завуць в паход гармошкі і цымбалы
Із іспалкомаў нашы генералы,
А Стаўка кварціруецца ў ЦэКа!
Прыпеў.
На пінжакі прышылі нам пагоны
Цяпер і нас далжна карміць страна
Прызвала ўласць в ахранку міліёны
Вот пачэму НАРОДНАЯ ана!
Прыпеў:
Ліхі ў страю, красівы на парадзе
Ў любы мамент гатовы да браска
Яшчо пака укрытыя ў засадзе
Це-ры-та-ры яль- ныя вайска.
Це-ры-та-ры яль-ныя вайска!





