Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Прадугледжваецца, што адкрыццё пасольства адбудзецца ў першым квартале 2007 года.

Паводле ацэнкі дыпламата, апошнім часам узровень адносін паміж дзвюма краінамі істотна павысіўся. «Ёсць вялікія перспектывы і рэальныя ўмовы для пашырэння эканамічнага, культурнага і палітычнага ўзаемадзеяння. Венесуэльскі ўрад лічыць супрацоўніцтва з Беларуссю ў многіх галінах стратэгічным», — падкрэсліў Амерыка Дыяс Нуньес.

Як адзначыў часовы павераны, Беларусь і Венесуэла маюць падобныя погляды адносна мадэлі сацыяльнага развіцця і неабходнасці пабудовы шматпалярнага свету.

4 лютага 2007 г. споўнілася 10 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, аснову беларускага экспарту ў Венесуэлу ў 2006 годзе склалі пастаўкі калійных угнаенняў і грузавых аўтамабіляў. У ліпені 2006 года адбыўся афіцыцйны візіт у Беларусь прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса, у час якога дасягнуты важныя дамоўленасці аб стварэнні стратэгічнага альянсу дзвюх краін, сумеснай рэалізацыі праектаў у гандлёва‑эканамічнай і іншых сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?