Урад Егіпта на чале з прэм'ер-міністрам Ісамам Шарафам падаў у панядзелак вечарам у адстаўку з-за няспынных кровапралітных беспарадкаў у Каіры.

Цяпер прашэнне аб адстаўцы разглядае кіруючая ў краіне Найвышэйшая рада ўзброеных сілаў.

Беспарадкі на плошчы Тахрыр ў Каіры, у якіх прымаюць удзел дзясяткі тысяч людзей, усё яшчэ працягваюцца. У выхадныя армія некалькі разоў спрабавала разагнаць з плошчы Тахрыр дэманстрантаў, ужыўшы гумовыя кулі.

Падчас лютых сутычак паліцыі з прысутнымі за апошнія тры дні загінулі 35 чалавек.

Колькасць пацярпелых наблізілася да дзвюх тысяч чалавек.

Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была хуткая перадача ўлады ад ваенных грамадзянскім. Тысячы людзей патрабуюць адстаўкі не толькі кабінета міністраў, але і ваеннай рады, якая кіруе краінай з моманту адстаўкі экс-прэзідэнта Хосні Мубарака ў лютым гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?