На амаль дзесяцімільённую краіну малым бізнэсам займаюцца 191,8 тыс. чалавек.
Паводле зьвестак Міністэрства эканомікі, сума падатковых паступленьняў ад дробных бізнэсоўцаў у 2006 годзе склала 646,8 млрд. рублёў, што больш на 119,5 млрд. рублёў, чым у 2005 годзе.
За дзевяць месяцаў 2006 года суб’ектамі малога прадпрымальніцтва было выраблена: 6,2% агульнага аб’ёму вытворчасьці прадукцыі; 8,8% агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту; 15,0% аб’ёму экспарту тавараў; 31,6% агульнага аб’ёму імпарту тавараў. Доля малога прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме выручкі ад рэлізацыі прадукцыі па народнай гаспадарцы за студзень‑верасень 2006 года склала 21%.