У Маларыцкім раёне адбылася кароткая забастоўка даярак. Жанчыны дабіваліся падвышэння сваіх заробкаў.

Старшыня СВК «Хаціслаўскі» Васіль Пішчык расказаў «Нашай Ніве», што «казус» сапраўды меў месца. Здарыўся ён ад таго, што работнікам фермы не паспелі паведаміць пра новую стаўку аплаты працы. Па словах Пішчыка, падвышэнне заробкаў планавалася, нягледзячы на бунт даярак. І цяпер усе пытанні вырашаны. «Сітуацыі ж розныя ўзнікаюць пастаянна, як і ўсюды».

Начальнік Упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама не змагла пракаментаваць інцыдэнт на ферме, бо не чула пра яго.

Са словаў даярак, заробак цяпер дасягнуў 800 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?