Пасля гадавога перапынку каляндар у сваім афармленні вярнуўся да выкарыстання арнаменту. Летась ён выйшаў з птушачкамі на вокладцы. Адкрывае 2012 год, паводле «РК», Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Каляндар 2012 года напоўнены матэрыяламі з газеты «Звязда». У слове да чытача гаворыцца: «Гэты каляндар прызначаны перш за ўсё для жыхароў Беларусі. «Родны край» напомніць вам аб дзяржаўных і рэлігійных святах. У календары вы знойдзеце шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культур, прыроду, карысныя парады па вядзенню хатняй гаспадаркі, выхаванню дзяцей, парады садаводу і агародніку, рэцэпты народнай медыцыны і шмат чаго іншага».
Наклад выдання складае 7000 асобнікаў.
0
0
0
0
0
0