Прапускныя пункты на сталічны стадыён «Дынама» ў дзень матчу БАТЭ — «Вікторыя» адкрыюцца ў 19 гадзін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў
Колькасць прапускных пунктаў будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку заўзятараў.
Правядзенне футбольных матчаў міжнароднага ўзроўню патрабуе павышаных мер бяспекі. У мэтах іх забеспячэння пры пропуску на стадыён будуць ажыццяўляцца традыцыйныя надглядныя мерапрыемствы. З улікам вялікай колькасці гледачоў, гэтыя працэдуры будуць праводзіцца максімальна хутка. Да балельшчыкаў будзе прымяняцца індывідуальны падыход, які ў той жа час не адаб’ецца на якасці надглядных мерапрыемстваў, расказалі ў ГУУС.
На спартыўную арэну не будуць дапускаць грамадзян у стане ап’янення або з алкагольнымі напіткамі. Пранесці нельга будзе і іншыя напіткі, за выключэннем безалкагольных у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш як 0,5 л.
Акрамя таго, сталічная міліцыя просіць
У мэтах забеспячэння дарожнай бяспекі ў час і пасля матчу (да поўнага разыходжання гледачоў) магчыма часовае абмежаванне руху транспарту па вул. Ульянаўскай, Свярдлова і Кірава. Спыненне і стаянка транспартных сродкаў каля стадыёна «Дынама» будзе забаронена.
Футбольны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж беларускім БАТЭ і чэшскай «Вікторыяй» адбудзецца 23 лістапада ў 21.00.