Выбух разбурыў тры гаражы, пашкоджаныя шэсць аўтамабіляў.
У Мінску па праезду Масюкоўшчына, 8, у выніку выбуху ў гаражным кааператыве 22 лістапада пацярпеў 41-гадовы мужчына.
Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху поўнасцю разбураныя два гаражы, адзін — часткова. Асколкамі бетону пашкоджаныя некаторыя аўтамабілі. Невялікі пажар хутка лакалізавалі.
З-пад завалаў дасталі 41-гадовага мужчыну. З папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма» і «пералом рэбраў» ён быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Цяпер на месцы здарэння вядуцца ратавальныя работы з дапамогай кінолагаў. Аўтакраны разбіраюць завалы. Пад імі пакуль ніхто больш не знойдзены.