Еўразійскі эканамічны саюз не можа быць заменай Еўрасаюзу, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы 22 лістапада ў Кішынёве перад студэнтамі падчас рабочага візіту ў Малдову.

«Еўразійскі эканамічны саюз не можа быць заменай Еўрасаюзу паводле азначэння, таму што ў нашых планах няма спробы разбурыць гэта даволі паспяховае аб’яднанне, якое больш за 40 гадоў стваралася», — цытуе расійскага міністра РІА Новости.

«І, вядома ж, Еўразійскі эканамічны саюз не з’яўляецца проціпастаўленнем Еўрасаюзу. Н

аадварот, у аснове і той і іншай інтэграцыйнай структуры ляжаць абсалютна тыя ж самыя прынцыпы:
забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў, капіталаў і працоўнай сілы», — дадаў Лаўроў.

18 лістапада ў Маскве кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — «дарожную карту» інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

Лідарам краін быў пададзены таксама дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — новым наднацыянальным органе, які будзе кіраваць усімі інтэграцыйнымі працэсамі. Узначаліць камісію кіраўнік Мінапрамгандлю РФ Віктар Хрысценка, які адзначыў, што найбольш верагоднымі прэтэндэнтамі на далучэнне да саюза з’яўляюцца Таджыкістан і Кыргызстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?