У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пасля паражэнняў ад «Северсталі» і «Аўтамабіліста» (па 2:4) мінскае «Дынама» выйграла ў «Барыса» з лікам 6:2 (3:1, 1:0, 2:1). Сустрэча прайшла 22 лістапада ў Астане.

Пасля 26 гульняў «Дынама» з 45 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы (11 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 7 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 1 па булітах, розніца шайбаў 74–62).

Заключны матч выязной серыі «Дынама» правядзе 24 лістапада ў Чалябінску супраць лідара Усходняй канферэнцыі «Трактара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?