Такую задачу ён паставіў 22 лістапада на нарадзе, дзе разглядаліся праекты дакументаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Падводзячы вынікі нарады, Лукашэнка падкрэсліў, што за аснову бяруцца праекты, прадстаўленыя прэм’ер-міністрам, з ВУП у 105–105,5%.

«І дапрацоўвайце гэтыя дакументы. Дашліфуйце, зрабіце як трэба, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — 

І зыходзіць з 5–5,5% росту ВУП. Прэм’ер-міністр ведае мае патрабаванні — лічыце. Хто не згодны і не можа — калі ласка, мы знойдзем іншую працу.
Але пасля таго, як я пастаўлю свой подпіс пад гэтым дакументам, усе бегаюць па краіне і кажуць:
гэта рэальна, гэта выгада, наперад, мабілізацыя. А не балбатня ў сродках масавай інфармацыі.
Крый божа мне толькі паведамяць адваротнае».
«Мы не можам заўтра працаваць на паўпрацэнта [пры антыінфляцыйнай палітыцы афіцыйны тэмп росту ВУП быў бы нізкі]. Не можам! Эканоміка выдасць іншы вынік. Мы што, тармазіць павінны эканоміку?» — заявіў Лукашэнка.
«Калі мы будзем даваць такі ВУП пры такой расхлябанасці, бязладнасці па імпартазамяшчэнні, вядома, у нас будуць праблемы з валютай», — прызнаў Лукашэнка.
Пры інфляцыйным росце ВУП на 5% інфляцыя і дэвальвацыя рубля за 2012 год могуць скласці ад 50 да 100%, мяркуюць незалежныя эканамісты.

Сам урад абяцае ўтрымаць яе ў межах 19—22%. Аднак такія задачы могуць аказацца нерэалізабельнымі. Прэм'ер-міністр Мясніковіч паабяцаў асноўныя інвестыцыі кіраваць у машыны, абсталяванне і тэхналогіі, а не будаўніцтва. Старшыня Нацбанка Ермакова таксама заявіла пра намер спыніць эмісійнае крэдытаванне эканомікі. Тым не менш, забеспячэнне такіх тэмпаў росту на фоне нядаўняй дэвальвацыі непазбежна прывядзе да новага перагрэву эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?