Персона стваральніка самага папулярнага беларускага партала прыцягвае да сябе ўвагу многіх. Ён, мабыць, адзіны з набліжаных беларускіх бізнэсоўцаў нязвыкла шмат выступае публічна, выказваецца на самыя розныя тэмы і пры гэтым працягвае паспяхова будаваць свой медыя-бізнэс.

Сам сябе ён называе звычайным бізнэсоўцам, а свой поспех тлумачыць уменнем весці справы і прафесійнай камандай.

Сустрэча са студэнтамі ЕГУ, на якую прыйшло больш за 70 чалавек, адбылася 21 лістапада ў Вільні. Юрый Зісер разважаў пра перспектывы інтэрнэт-дзяржавы, межы адказнасці, цэнзуру і самацэнзуру ў беларускім інтэрнэце, ролю інтэрнэту ў дэмакратызацыі грамадства.

Як чалавек, які непасрэдна ўдзельнічаў у распрацоўцы Указа № 60, ён не бачыць нічога страшнага ў тым, што некалькі папулярных беларускіх сайтаў трапілі ў «чорны» спіс.
Зісер лічыць, што любы ўрад фільтруе інтэрнэт, калі карыстальнікі спрабуюць парушаць закон. Пры гэтым параўнаў «маўклівыя» акцыі ў Мінску з пагромамі ў Лондане, якія таксама былі арганізаваныя праз інтэрнэт.

Нашумелы

скандал са спыненнем трансляцыі канцэрта Лявона Вольскага на Tut.by Зісер назваў правакацыяй. «Да гэтага моманту ён выдатна ведаў, што варта спяваць на Tut.by, а што не варта», заявіў Зісер і назваў песню беларускага музыкі «абразлівымі прыпеўкамі пра ЦВК».
«Прэзідэнт стварыў рай для абывацеля, дзе можна нічога не рабіць і атрымліваць заробак.
Просты чалавек глядзіць сабе ў талерку.
Дэмакратыя, правы чалавека — гэта іх раздражняе. Ім патрэбная каўбаса.
І да мінулага года з каўбасой было ўсё ў парадку», — лічыць сябар распушчанага Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Аўдыёзапіс цалкам:

частка 1 by Charter97

частка 2 by Charter97

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?