Адміністрацыйны пратакол склалі на Аляксандра Фядуту міліцыянты. Цяпер яму пагражае суд за адмову прайсці дактыласкапію трэці раз:

"Яны вельмі хочуць атрымаць ад мяне адбіткі маіх пальцаў. Але справа ў тым, што я двойчы іх здаваў за мінулы год. І паколькі ў нас, паводле закону, павінна існаваць адзіная сістэма дактыласкапічнага ўліку насельніцтва, я лічу, што гэта цалкам дастаткова. Але мне кажуць, што ў іх няма адбіткаў маіх пальцаў... З іншага боку, ніхто ў аддзеле выканання пакаранняў не адмаўляе, што я сапраўды здаваў адбіткі".

Фядута здзіўляецца, чаму яго адбіткі з чацвёртага паверху будынка, з аддзела выканання пакаранняў Маскоўскага РУУС, не могуць перадаць на другі паверх, дзе знаходзіцца экспертны аддзел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?