У Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю злачынстваў супраць журналістаў, 23 лістапада, Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) нагадала уладам аб злачынствах, учыненых у дачыненні да калег.

Грамадскае аб’яднанне прыняло адкрытае заяву з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. «Гэта тычыцца і перашкодаў у ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці журналістамі, і трагедый, якія адбыліся з нашымі калегамі.

Гаворка ідзе пра выпадкі, якія, з нашага пункту гледжання, да гэтага часу не расследаваныя належным чынам. Гэта датычыцца забойства Веранікі Чаркасавай, знікнення Дзмітрыя Завадскага, дзіўнай смерці Алега Бябеніна і не менш дзіўнай смерці Васіля Гроднікава
», — сказаў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

БАЖ звяртаецца да Генеральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў з патрабаваннямі аднавіць расследаванне крымінальных спраў па фактах забойства Завадскага і Чаркасавай; даць сваякам, калегам і грамадству адказы на пытанні — хто забіў журналістаў і хто з’яўляецца заказчыкамі гэтых злачынстваў; правесці дадатковае празрыстае расследаванне абставінаў смерці Бябеніна і Гроднікава.

Бастунец адзначыў, што копіі заявы накіраваны ў органы пракуратуры і міліцыі, якія адказваюць за расследаванне злачынстваў у дачыненні да журналістаў, а таксама генеральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі Бастунца, 23 лістапада ў 15 гадзін

украінскія калегі — члены арганізацый, якія ўваходзяць у Украінскую медыяасацыяцыю, аднеслі ў беларускую амбасаду ў Кіеве петыцыю з патрабаваннямі, аналагічнымі выказаным ў заяве БАЖ. Са свайго боку БАЖ накіравала петыцыю ў амбасаду Украіны ў Мінску з патрабаваннямі знайсці і пакараць заказчыкаў забойства журналістаў Георгія Гангадзэ і Васіля Кліменцьева
; удзельнікаў нападаў і замахаў на журналістаў Аляксандра Тэчынскага, Максіма Трабухова, Аляксея Мацука, Васіля Дзям’янава, а таксама расследаваць іншыя справы, звязаныя з злачынствамі ў дачыненні да ўкраінскіх калегаў.

Абвясціць 23 лістапада Днём барацьбы з беспакаранасцю злачынстваў супраць журналістаў прапанавала Міжнародная асацыяцыя ў абарону свабоды слова. Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) заявіла, што далучаецца да акцыі. «Гэта падзея павінна даць большы рэзананс скандалаў, дзе злачынцы засталіся беспакаранымі, а ўлады — няздольнымі прыцягнуць забойцаў да адказнасці. Улады павінны прыкласці намаганні для таго, каб зрабіць журналістыку больш бяспечнай «, — гаворыцца ў заяве МФЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?