Рэдактару сайта Хартыя’97 Наталлі Радзінай уручаная ў Нью-Ёрку аўтарытэтная міжнародная ўзнагарода «За свабоду прэсы».

Прэмія прысуджана Камітэтам па абароне журналістаў. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася 22 лістапада ў Grand Ballroom гатэля Waldorf Astoria ў Нью-Ёрку.

Разам з Наталляй Радзінай прэстыжную прэмію атрымалі журналісты з Бахрэйна, Мексікі і Пакістана.

Прэмія «За свабоду прэсы» з’яўляецца штогадовым прызнаннем мужнасці, праяўленай журналістамі.

Усе лаўрэаты, сярод якіх Наталля Радзіна (charter97.org, Беларусь), Мансур аль-Джамры (Al-Wasat, Бахрэйн), Хаўер Артура Валдэс Кардэнас (Ríodoce, Мексіка) і Умар Чыіма (The News, Пакістан), за сваю працу сутыкнуліся з абвінавачваннямі і пагрозамі ў розных формах, уключна з пераследам, абразамі, пагрозай фізічнага гвалту, выкраданнем, катаваннямі і цэнзурай. На цырымоніі ў гэтым годзе была таксама ўручаная прэмія вядомаму азербайджанскаму журналісту Эйнулу Фатулаеву, які не змог атрымаць узнагароду ў 2009 годзе, паколькі знаходзіўся ў турме па сфабрыкаваным абвінавачванні.

22 лістапада

ў бальнай зале Waldorf Astoria ў Нью-Ёрку сабраліся каля 1000 чалавек: вядомыя журналісты, праваабаронцы, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі медыя-індустрыі, навукоўцы і фінансісты. Сярод іх — прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч, легенда амерыканскай журналістыкі Дэн Разер
, які атрымаў ўзнагароду за ўклад у журналістыку Burton Benjamin Memorial Award, журналіст Reuters Дэвід Радэ, які больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў палоне ў талібаў у Афганістане, ваенны карэспандэнт Тэры Андэрсан, які больш за 6 гадоў знаходзіўся ў закладніках у «Хезбалы», лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі Пол Стайгер, Джош Фрыдман, Дын Бакей і іншыя.

Мерапрыемства вялі тэлевядучая ABS News Крысціян Аманпур і вядучы канала NBС News Браян Уільямс.

Наталля Радзіна атрымала прэмію з рук вядомай амерыканскай журналісткі Эн Гарэлс, якая шмат гадоў працавала ў Іраку, Аўганістане і былой Югаславіі.

У сваім выступе

спадарыня Радзіна акцэнтавала ўвагу на палітвязнях, што пакутуюць у беларускіх турмах
, нагадала пра журналістаў і палітыкаў, што зніклі ці былі забітыя пры загадкавых абставінах і заклікала людзей Захаду «не забывацца пра Беларусь».
Выступ Радзінай прысутныя ў зале віталі стоячы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?