Прэзідэнт Йемена Алі Абдулла Салех ўвечары 23 лістапада падпісаў пакет дакументаў аб перадачы ўлады ў краіне часоваму ўраду, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовае дзяржаўнае тэлебачанне.

План, прапанаваны арабскімі краінамі Персідскага заліва, прадугледжвае перадачу ўлады віцэ-прэзідэнту, а таксама стварэнне часовага пераходнага ўрада і наступнае правядзенне свабодных выбараў.

У абмен на адмову ад улады Салеху абяцаная недатыкальнасць і імунітэт ад судовага пераследу.

Цырымонія падпісання пагаднення прайшла ў Эр-Рыядзе ў прысутнасці саудаўскага караля і прадстаўнікоў еменскай апазіцыі. Яны таксама паставілі пад дакументамі свае подпісы.

Чакаецца, што пасля

перадачы ўлады Салех адправіцца на лячэнне ў ЗША. Ён мае патрэбу ў пастаянным назіранні з боку медыкаў пасля чэрвеня бягучага года, калі яго ледзь не забіла ракетай
, выпушчанай апазіцыянерамі па прэзідэнцкім палацы.

Ад свайго крэсла Салех быў вымушаны адмовіцца пад ціскам міжнароднай супольнасці і мясцовай апазіцыі, якая не спыняла антыўрадавых выступаў з мінулай зімы.

Еменскі прэзідэнт некалькі разоў прымаў прапанову перадаць уладу мірным шляхам, але затым з рознымі адгаворкамі нязменна адмаўляўся. Гэта прывяло да таго, што ў краіне пачалося ўзброенае супрацьстаянне. З аднаго боку выступалі верныя кіраўніку дзяржавы войскі, з другога — мясцовыя плямёны, а таксама частка ўзброеных сілаў, якая перайшла на бок апазіцыі.

Алі Абдула Салех знаходзіўся ва ўладзе 33 гады. У ЗША і Еўропе яго лічылі адным з галоўных саюзнікаў у рэгіёне.

Ён стаў ужо чацвёртым дыктатарам, які пазбавіўся ўлады ў выніку хвалі паўстанняў, якія ахапілі арабскі свет. Раней з уладай былі вымушаныя развітацца туніскі прэзідэнт Бен Алі, яго егіпецкі калега Хосні Мубарак і лівійскі «дарагі брат лідэр» Муамар Кадафі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?