Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў указ аб узнагароджанні групы грамадзян, паведаміла
У прыватнасці, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Леанід Захлеўны ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Звання народнага артыста Беларусі ўдастоена дырэктар — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Таццяна Бандарчук, ганаровага звання «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» — генеральны дырэктар ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» Міхаіл Еўтухоўскі.





