Польская паліцыя затрымала, а затым адпусціла расійскага консула, утрыманне алкаголю ў крыві якога амаль у 15 разоў перавышала дазволеную норму.

Як паведамляе AFP, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 15.40 пад Гданьскам — увагу патрульных паліцыянтаў прыцягнулі дзіўныя паводзіны кіроўцы BMW на дарозе, і яны загадалі яму спыніцца.

За рулём машыны быў консул РФ у Паморскім ваяводстве Польшчы, ён быў нецвярозы. Алкатэстар паказаў 3 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме ў 0,2 праміле.

Пасля праверкі дыпламат — ён мае імунітэт — быў адпушчаны, аднак за руль блльш не сеў — за ім быў выкліканы кіроўца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?