У бліжэйшыя выхадныя дні ў Беларусі ўзмоцніцца заходні вецер, часам да штармавога, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Ветранае надвор'е будзе і ў бліжэйшыя суткі. Па поўначы рэспублікі парывы ветру ўзмоцняцца да 14 метраў у секунду. Гэта звязана з тым, што антыцыклоны, якія так доўга забяспечвалі спакойнае і туманнае надвор'е ў Беларусі, здаюць свае пазіцыі. У канцы бягучага тыдня і ў бліжэйшыя выхадныя дні асноўным надвор'еўтваральным фактарам стане серыя атлантычных цыклонаў, якія будуць перамяшчацца па арктычным узбярэжжы, перакрываючы доступ халоднаму паветру на поўдзень.

У пятніцу па паўночнай палавіне краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах згусціцца туман, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе мінус 4 плюс 2 градусы. Днём прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У ноч на суботу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла. У нядзелю істотных змяненняў у характары надвор'я не адбудзецца, тэмпературны рэжым застанецца ранейшы.

Ветранае надвор'е чакаецца і ў панядзелак.
Парывы ветру будуць дасягаць 15-22 метраў у секунду. Часам чакаюцца ападкі - дождж з мокрым снегам. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў.

У сярэдзіне наступнага тыдня над Украінай утворыцца антыцыклон, і Беларусь будзе на яго паўночнай перыферыі. Сціхне вецер, стане менш воблакаў і ападкаў, зноў згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ноччу ў сераду складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, пры праясненнях да 5 градусаў марозу. Днём прагназуецца 1-5 градусаў цяпла. У асобных раёнах слабы галалёд, імжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?