«Беларуская чыгунка» на дзвярах сваіх кас, размешчаных у цэнтры горада, на праспекце Незалежнасці, 18, размесціла аб'яву, у якой інфармуе кліентаў, што

з 26 снежня касы закрываюцца.
Прычына - сканчэнне тэрміну дамовы.

У ЖРЭА Ленінскага раёна, на якое спасылаюцца ў аб'яве, кажуць, што ініцыятыва непрацягу дамовы зыходзіла не ад іх, а з Мінгарвыканкама. «У нас да іх ніякіх прэтэнзій, арэндную плату ўносілі заўсёды своечасова, касы ў цэнтры горада ўсім патрэбныя. Але

прадпісанне прыйшло з гарвыканкама», —
адзначылі ў ЖРЭА.

У Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці тлумачаць, што памяшканне будзе выкарыстоўвацца інвестары Мінскага гадзіннікавага заводу.

Нагадаем, што ў канцы 2010 года швейцарская кампанія «Франк Мюлер» выкупіла 52% акцый ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод». Аб'ём інвестыцый у капітал акцыянернага таварыства склаў тады 36,5 мільярда рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?