Гурт «Воплі Відаплясава» шумна адсвяткаваў сваё 25-годдзе ў кіеўскім Палацы спорту. Павіншаваць юбіляраў сабраліся найлепшыя прадстаўнікі ўкраінскай, беларускай і расійскай сучаснай музыкі, сярод якіх была і група «Ляпіс Трубяцкой».

Сярод удзельнікаў вечара былі скандальны рэпер Нагана, Шнур з «Ленінградам» у поўным складзе, легендарны «аукцыонавец» Алег Гаркуша, папулярныя групы «Бумбокс», Green Grey, Gorchitza. Усе артысты, якія выступалі на сцэне, падрыхтавалі для юбіляраў падарункі — у асноўным, матэрыяльныя: мячы, футболкі, касетныя магнітафоны, карціны…

Падарунак «Ляпісаў» стаў самым нечаканым як для шматтысячнай публікі, так і для саміх «Вопляў».

У фінале свайго выступу Сяргей Міхалок выканаў адзін з галоўных хітоў «ВВ» — песню «Вясна», прычым выканаў пад два баяны.
На адным іграў гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» Руслан Уладыка, на другім — басіст гурта Дзяніс Стурчанка.

Гледачы падпявалі Міхалку, не шкадуючы галасавых звязак; музыкі гралі, не шкадуючы інструментаў, пасля чаго

адзін з ледзь не парваных баянаў быў вынесены за кулісы і ўручаны лідэру «Вопляў Відаплясава» Алегу Скрыпку.
І ўжо там, у грымёрцы, Скрыпка і Міхалок яшчэ раз праспявалі «Вясну» — толькі цяпер на баяне іграў сам аўтар песні.

«Я фанат» Вопляў Відаплясава «з канца 80-х, калі ўпершыню пачуў іх на касетах, — распавядае Сяргей Міхалок. — У той час я і ўявіць не мог, што калі-небудзь буду выступаць з імі на адной сцэне — для мяне гэта вялікі гонар і вялікая радасць. Калі нас запрасілі на юбілей „ВВ“, мы доўга думалі, што ж падарыць хлопцам — і ў выніку купілі вельмі добры, я б сказаў баявы баян Тульскага завода, зрабілі на ім віншавальную гравіроўку на беларускай, ну і заклікалі да адказнасці двух нашых таемных баяністаў — Руслана і Дзяніса».

«Мне вельмі спадабаўся падарунак» Ляпісаў «- таму што ён не толькі прыгожы, але і карысны, — сказаў у адказ Алег Скрыпка. — А яшчэ

я быў прыемна здзіўлены тым, што, калі Сяргей Міхалок спяваў „Вясну“, я не пачуў наогул ніякага акцэнту! Нядаўна я запісаў па-беларуску песню „ВВ“ „Краϊна Мрiй“ і магу сказаць, што пры ўсёй роднасці нашых дзвюх моў, праспяваць без акцэнту — няпростая справа».

Святкаванне юбілея групы «Воплі Відаплясава» працягнецца 14 снежня ў Мінску — у вялікай зале Палаца Рэспублікі калектыў прадставіць спецыяльную праграму «Дзень нараджэння», у якую ўвайшлі ўсе найлепшыя песні за 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?