Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, прычынай канфлікту стаў выхад пешаходаў на праезную частку у неўстаноўленым месцы. Вадзіцелю, які заўважыў на дарозе людзей, прыйшлося рэзка тармазіць, што не спадабалася парушальнікам — 29-гадоваму мінчаніну і яго 23-гадоваму сябру, якія сталі выказваць прэтэнзіі маладому чалавеку, што быў за рулём.

Выпадковыя сведкі бойкі выклікалі міліцыю. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі завадатараў канфлікту і пры аглядзе знайшлі ў іх 52,61 грама марыхуаны.

На пешаходаў распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, што цягне за сабой да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?