Увечары 24 лістапада ў Мінску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» зладзілі сумесную акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.
Маладыя людзі сталі ў шэраг з партрэтамі праваабаронцы каля гандлёвага цэнтра «Глоба», патрабуючы неадкладнага вызвалення праваабаронца.
Таксама пакупнікам і мінакам былі раздадзеныя дзясяткі улётак з інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага. Адзін з пакупнікоў нават далучыўся да акцыі і стаў разам з актывістамі.
Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.


