Яна ініцыяваная нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco.

Удзельнікі акцыі публікуюць свае фота з плакатамі «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Нагадаем, што 24 лістапада праваабаронца быў асуджаны на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Да акцыі ў Фэйсбуку далучыліся нямецкія палітыкі. У прыватнасці, дэпутаты Бундэстага Катрын Герынг-Экарт і Мануэль Саразін. Таксама свае фота публікуюць праваабаронцы і звычайныя інтэрнэт-карыстальнікі з плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Надпісы размяшчаюцца на трох мовах — ангельскай, нямецкай і рускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?